МІНСК, 16 лют — Sputnik. Спецыяльны турыстычны маршрут для грамадзян Беларусі можа быць створаны ў Крыме, паведаміў у чацвер старшыня беларускай суполкі паўвыспы Раман Чагрынец.
"Мы выйшлі з ініцыятывай на наша міністэрства культуры зрабіць турыстычны маршрут па месцах, якія маюць дачыненне да Максіма Багдановіча. Гэта тое, што можа прыцягнуць беларускага турыста, гэта ключавая фігура", — сказаў ён.
Па словах Чагрынца, паэт бываў у Ялце, Феадосіі і Старым Крыме.
"Мы робім добры, прыгожы маршрут і прывозім сюды беларускага турыста", — падкрэсліў старшыня суполкі.
Максім Багдановіч — адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы.