Выходныя ў Мінску: куды пайсці 18-19 лютага

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкАўтарскі вечар "Дэмарш энтузіястаў" Аляксандра Філіпенкі
Аўтарскі вечар Дэмарш энтузіястаў Аляксандра Філіпенкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Не прапусціце адзін з лепшых фільмаў мінулага года, схадзіце на новую вечарыну і пазнаёмцеся бліжэй з беларускімі дызайнерамі адзення.

У выходныя надвор'е ў Мінску будзе радаваць: слупкі тэрмометраў паднімуцца вышэй за нуль, а падстаў выйсці з хаты стане яшчэ больш. Спецыяльна для вас — тэматычны агляд Sputnik мерапрыемстваў, якія можна наведаць 18 і 19 лютага.

Драма "Месяцовае святло"

Карціна "Месяцовае святло" — адзін з фаварытаў будучай кінапрэміі "Оскар". Фільм можа скласці канкурэнцыю мюзіклу "Ла-ла Лэнд" у барацьбе за ўзнагароды, і такое стаўленне да драмы цалкам апраўдана: магчыма, гэта адзін з лепшых фільмаў 2016 года.

У цэнтры сюжэту "Месяцовага святла" — гісторыя сталення і любові цёмнаскурага жыхара ЗША. Здавалася б, усё проста, але водгукі на "Месяцовае святло" ў крытыкаў і гледачоў — толькі станоўчыя, таму абавязкова ацаніце стужку, якая на выходных будзе паказвацца ў кінатэатрах SilverScreen або Falcon Club.

Вечарына "Дэфіцыт"

Арганізатары называюць вечарынкі "Дэфіцыт" прызначанымі "для папаўнення дэфіцыту сапраўдных эмоцый". Музыкай і весялосцю тут будуць загадваць Арцём Дорахаў, "Праект Зу Зу" і Пластык. Прыемны бонус — здымкі ад вядомага фатографа Ігара Царукова.

Пачнецца "Дэфіцыт" вечарам з суботы на нядзелю ў бары "ДК" (вуліца Фабрыцыуса, 4). Кошт квітка — 5 рублёў.

Спектакль па кнізе Бахарэвіча

Альгерд Бахарэвіч - Sputnik Беларусь
Бахарэвіч: пісаць можа толькі той, чые любімыя аўтары ўжо памерлі

Раман "Шабаны" Альгерда Бахарэвіча выйшаў не так даўно, але паспеў стаць сапраўдным беларускім бэстсэлерам. У пацверджанне поспеху кнігі — пастаноўка ў тэатры імя Янкі Купалы, а такога гонару вартыя не шматлікія аўтары.

Спектакль можна паглядзець у суботу 18 лютага ў Купалаўскім тэатры, пачатак — у 19:00, кошт квітка — ад 12 рублёў.

Grand Bazar

Тут вы зможаце пазнаёміцца з калекцыямі беларускіх мадэльераў, убачыць работы дэкаратараў і мастакоў, адпачыць і добранька павесяліцца. Grand Bazar — не чарговы "модны маркет", а самы сапраўдны базар для актыўных мінчан. Прыемны бонус — фуд-корт з найсмачнейшымі сэндвічамі і марозівам.

Пройдзе Grand Bazar у адкрытай прасторы "Верх" на вуліцы Куйбышава днём у суботу. Уваход на мерапрыемства бясплатны.

© Photo : Арт Маркет "Grand Bazar"Арт-прастора "Верх"
Арт-пространство Верх - Sputnik Беларусь
Арт-прастора "Верх"

PlaStforma Minsk — 2017

Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск" пройдзе ў сталіцы ўжо ў пяты раз. Робяць яго сапраўдныя гранды беларускіх эксперыментальных тэатраў — Вячаслаў Іназемцаў, Аляксандр Цебенькоў і Іна Асламова. У рамках двухдзённага фестывалю гледачы змогуць пазнаёміцца з пастаноўкамі дзясятка каманд, якія робяць спектаклі ў розных жанрах — ад перфоманса і да танца.

Пройдзе "ПлаSтформа Мінск" у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 18-19 лютага. Кошт уваходу на вечар — 12 рублёў.

Аўтарскі вечар Аляксандра Філіпенкі

Хоць сустрэча расійскага акцёра з прыхільнікамі пройдзе і ў пятніцу, Sputnik вырашыў зрабіць выключэнне дзеля маэстра і ўключыць яго ў афішу выходных.

Творчы вечар "Дэмарш энтузіястаў" абяцае быць вельмі цікавым: народны артыст Расіі будзе чытаць вершы Булата Акуджавы, Уладзіміра Высоцкага, мініяцюры Міхаіла Жванецкага і апавяданні Сяргея Даўлатава.

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкМонаспектакль "Дэмарш энтузіястаў" Аляксандра Філіпенкі
Моноспектакль Демарш энтузиастов А. Филиппенко - Sputnik Беларусь
Монаспектакль "Дэмарш энтузіястаў" Аляксандра Філіпенкі

Сустрэча з Філіпенка пройдзе ў сталічнай КЗ "Мінск" 17 лютага пачатак праграмы — у 19:00.

Стужка навiн
0