Зіма скончылася: у суботу будзе цёпла і мокра

Вільготныя паветраныя масы з Балтыйскага мора нясуць у Беларусь ападкі - мокры снег і дождж, а таксама стануць прычынай утварэння раніцою туману і галалёду.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Сырое і цёплае надвор'е нясе ў Беларусь вільготная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора, паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Аўтарскі вечар Дэмарш энтузіястаў Аляксандра Філіпенкі - Sputnik Беларусь
Выходныя ў Мінску: куды пайсці 18-19 лютага

У суботу ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы на значнай частцы тэрыторыі краіны, а днём пераважна па паўднёвым усходзе невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Уначы і раніцай магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу —3..+2°С, максімальная днём 0..+5°С.

У нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асноўным па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Сіноптыкі прагназуюць слабыя туман, уначы і раніцай галалёд.

Тэмпература паветра будзе вагацца ад —4..+1°С уначы да —1..+4°С днём.

У панядзелак большая частка краіны апынецца пад уплывам франтальных раздзелаў і цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання. На большай частцы тэрыторыі зноў чакаюць ападкі, слабы туман, уначы і раніцай галалёд. Днём па захадзе магчымы моцны парывісты вецер. Паветра прагрэецца днём да 0..+5°С.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі