Радыё

Да дня нараджэння Сяргея Картэса: успамін салісткі оперы Алены Сало

© Photo : газета "Во славу Родины"Солистка Национального академического Большого театра оперы и балета Беларуси Елена Сало
Солистка Национального академического Большого театра оперы и балета Беларуси Елена Сало - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарнаму кампазітару, заслужанаму дзеячу мастацтваў, народнаму артысту Беларусі Сяргею Картэсу 18 лютага споўнілася б 82 гады.
Да дня нараджэння Сяргея Картэса: успамін салісткі оперы Алены Сало

Сяргей Картэс нарадзіўся 18 лютага 1935 года ў Чылі ў сям'і расійскіх эмігрантаў. Яго бацька — чыліец, таму дзяцінства ён правёў у Аргентыне, там жа і пачаў вывучаць музыку. У 1955 годзе, калі будучаму маэстра споўнілася 20 гадоў, яго сям'я пераехала ў Мінск.

Яшчэ ў маладым узросце Сяргей Картэс пачаў супрацоўнічаць з беларускімі тэатрамі — тэатрам юнага гледача, рускім драмтэатрам імя Горкага і купалаўскім тэатрам, потым быў музычным рэдактарам "Беларусьфільма", а ў 56 гадоў стаў дырэктарам Вялікага тэатра оперы і балета і мастацкім кіраўніком беларускай оперы.

Знакамітага маэстра і настаўніка на радыё Sputnik Беларусь успамінала яго вучаніца — салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Алена Сало.

"Ён запрасіў мяне на працу ў 1999 годзе, і з таго часу я працую ў тэатры. Кажуць, чым менш дырэктар значыць, тым больш дубовыя ў яго дзверы. Дык вось у Сяргея Альбертавіча ўсе дзверы былі расчыненыя насцеж. Ён быў адкрыты абсалютна для ўсіх, быў чалавекам творчым, але ж прымудраўся весці ўсю тэатральную працу", — распавяла Сало.

Па ўспамінах спявачкі, Сяргей Картэс размаўляў з артыстычнымі імпрэсарыа на розных мовах, добра разбіраўся ў музыцы і сам пісаў выдатныя творы. І, акрамя таго, збіраў у калекцыю самыя прыгожыя галасы і прыцягваў таленавітых маладых артыстаў да працы ў тэатры.

"На апошняй пастаноўцы "Кармэн" мы зноў сустрэліся, у мяне тады з'явілася ідэя рабіць праграму танга. І ён раптам пачаў напяваць так прыгожа па-аргентынскі адну мелодыю, потым іншую, а я іх не ведала. Ён распавядаў, што танга — гэта заўсёды гісторыя мужчыны, кінутага жанчынай. Ён мне перакладаў тэксты і казаў, што музыку танга раней практычна ніхто ніколі не спяваў, многім яна здавалася занадта складанай", — сказала Сало.

У сваіх успамінах пра Сяргея Картэса Алена Сало адзначыла, што кіраўніком оперы быў чалавек, які літаральна жыў музыкай, што адбівалася на ўсім творчым калектыве тэатра, і такія часы бываюць вельмі рэдка.

Аўтарству Сяргея Картэса належаць оперы "Джардана Бруна", "Матухна Кураж", "Візіт дамы", "Юбілей", "Мядзведзь", балет "Апошні Інка" і мноства вакальна-сімфанічных цыклаў на вершы Купалы, Танка, Лоркі, Еўтушэнка. Музыку Сяргея Картэса можна пачуць у вядомых фільмах "Вазьму твой боль" і "Чорны замак Альшанскі".

Народны артыст Беларусі, кампазітар Сяргей Картэс пайшоў з жыцця 26 чэрвеня 2016 года, яму быў 81 год.

Успаміны салісткі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Алены Сало пра легендарнага кампазітара Сяргея Картэса слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0