Касманаўты прачыталі вершы Пушкіна на борце МКС

© Sputnik / Роскосмос / Перайсці ў медыябанкВыхад у адкрыты космас расійскіх касманаўтаў
Выхад у адкрыты космас расійскіх касманаўтаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскія касманаўты на борце МКС прынялі ўдзел у праекце "Чытаем Анегіна".

МІНСК, 18 лют — Sputnik. Касманаўт Алег Навіцкі паведаміў у сваім Instagram, што ён разам са сваімі калегамі прыняў удзел у праекце "Чытаем Анегіна".

На відэа, якое выклаў у сацыяльную сетку Алег Навіцкі, ён разам з Сяргеем Рыжыкавым і Андрэем Барысенка чытаюць урывак са знакамітай паэмы Аляксандра Пушкіна "Яўген Анегін".

Публикация от Oleg Novitskiy (@novitskiy_iss) Фев 17 2017 в 10:39 PST

На борце МКС Навіцкі актыўна вядзе старонку ў Instagram: ён фатаграфуе Зямлю з космасу, а ў аб'ектыў яго камеры ўжо трапляла Беларусь: начная сталіца, Гомель і Брэст.

Алег Навіцкі паходзіць з гораду Чэрвень Мінскай вобласці. Цяперашняя экспедыцыя — яго другі палёт у космас. Першы раз ён знаходзіўся на арбіце з 23 кастрычніка 2012 года па 16 сакавіка 2013 года як камандзір карабля "Саюз ТМА-06 М".

Інтэрактыўны праект Дзяржаўнага музея А. С. Пушкіна "Чытаем Анегіна", прысвечаны 180-годдзю гібелі знакамітага паэта.

Стужка навiн
0