Штармавое папярэджанне абвешчана на нядзелю 19 лютага

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў медыябанкШквальны вецер і снег
Шквальны вецер і снег - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па дадзеных Гідрамета, моцны вецер будзе і ў панядзелак 20 лютага, а таксама аўторак 21-га.

МІНСК, 18 лют — Sputnik. Моцны вецер чакаецца ў Беларусі ў нядзелю 19 лютага, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі Sputnik у суботу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Ледзяшы - Sputnik Беларусь
Зіма скончылася: у суботу будзе цёпла і мокра

Раней сіноптыкі распавялі, што маразоў у Беларусі да канца зімы не чакаецца — апошняя дэкада лютага будзе па-вясноваму цёплай.

"Удзень у нядзелю 19 лютага па поўначы рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі да 15-18 метраў у секунду", — паведамілі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.

Па дадзеных Гідрамета, моцны вецер будзе і ў панядзелак 20 лютага, а таксама аўторак 21-га.

Стужка навiн
0