Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Паўла з 65-годдзем

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праваслаўе сёння з'яўляецца маральным падмуркам беларускага грамадства, і рэспубліка шануе дзейнасць мітрапаліта па сцвярджэнні ідэалаў веры, дабрыні і патрыятызму.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла з 65-годдзем, а таксама з 25-годдзем архірэйскай хіратоніі, паведаміла ў нядзелю прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню Царкве, абароне высокіх прынцыпаў хрысціянскага жыцця. Ваш труд нясе людзям надзею, адкрывае прыгажосць веры, падтрымлівае ў справах міласэрнасці", — адзначыў беларускі лідэр у сваім віншаванні мітрапаліту.

Лукашэнка падкрэсліў, што праваслаўе сёння — гэта не толькі маральная аснова беларускага грамадства, але і інстытут, які здольны аказаць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Беларусь высока цэніць дзейнасць прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы па сцвярджэнні ідэалаў веры, дабрыні і патрыятызму.

"У наш няпросты час хрысціянскія каштоўнасці аб'ядноўваюць людзей у імя справядлівасці і дапамогі іншым, дапамагаюць пераадольваць многія выклікі сучаснасці", — падкрэсліў прэзідэнт.

Мітрапаліт Павел (у свецкім жыцці — Георгій Васільевіч Панамароў) нарадзіўся 19 лютага 1952 года ў Карагандзе ў сям'і рабочых. Патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапаліт Павел быў прызначаны ў канцы 2013 года.

Стужка навiн
0