Міхась Стральцоў прыгадаў землякам пра родную мову "Сенам на асфальце"

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларусы пішуць дыктоўку
Беларусы пішуць дыктоўку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для дыктоўкі абралі ўрывак з твора "Сена на асфальце" Міхася Стральцова.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Традыцыйная ўжо для магіляўчан акцыя "Пішам дыктоўку" пройдзе сёння апоўдні ў Палацы культуры вобласці, паведамляецца на сайце Магілёўскага аблвыканкама. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Далучыцца да штогадовай традыцыі і тым самым выказаць падтрымку жывому беларускаму слову можа кожны жадаючы. Прыхільнікам роднай мовы прапануюць напісаць пад дыктоўку ўрывак з твора земляка Міхася Стральцова "Сена на асфальце". Чытаць тэкст будзе настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Ганна Бандарэнка.

Пасля гэтага ўсіх удзельнікаў чакае святочная імпрэза пісьменнікаў Беларусі. Тут магіляўчане змогуць пазнаёміцца з творцасцю паэтаў, празаікаў і публіцыстаў. Сярод іх — Аляксандр Казека, Віктар Арцем'еў, Вольга Бялова, Мікалай Барысенка, Віктар Кунцэвіч, Вольга Малянкова-Куляшова, Сяргей Украінка, Наталля Міхальчук, Марына Сліўко, Тамара Аўсяннікава і іншыя.

Арганізатарамi мерапрыемства выступаюць Палац культуры вобласці, клуб "Натхненне", грамадскае аб'яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", Магілёўскае аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Дарэчы, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны прапаноўвае далучыццы да акцыі, якая сёлета будзе праводзіцца ў дзесяты раз, абсалютна ўсім жадаючым, незалежна ад месца пражывання. Для гэтага дастаткова сабрацца любой групай, выбраць дыктоўку і таго, хто яе выразна прачытае. А вось дыктоўкі на густ на сваім сайце прапаноўвае Таварыства беларускай мовы. Хаця зноў жа — гэта можа быць любы беларускамоўны твор на выбар.

Стужка навiн
0