Моцны вецер і пяць градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў панядзелак

© Sputnik / Виктор ТолочкоМоцны вецер у Мінску
Моцны вецер у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парывы ветру будуць дасягаць хуткасці 18 метраў у секунду, таксама прагназуюцца дажджы і мокры снег.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Аранжавы, перадапошні, узровень небяспекі захаваецца ў Беларусі 20 лютага, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Парывісты вецер на тэрыторыі краіны пратрымаецца бліжэйшыя двое сутак. Хуткасць ветру ў розных раёнах будзе складаць ад пяці да 15 м/с у дзённы час і да 18 м/с ноччу. Мацней за ўсё непагадзь будзе адчувацца ў паўночнай частцы Беларусі.

У панядзелак днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы або мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус трох да плюс трох градусаў. У дзённы час тэмпература паднімецца да пяці градусаў цяпла.

Раней сіноптыкі прагназавалі, што моцных маразоў у Беларусі да канца каляндарнай зімы не прадбачыцца.

Стужка навiн
0