Ілья Рэпін маляваў Здраўнёва, Шышанаў - фатаграфуе

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей-сядзіба Рэпіна "Здраўнёва"
Музей-сядзіба Рэпіна Здраўнёва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ілля Рэпін правёў у Здраўнёва восем летніх сезонаў (1892-1900 гады) і напісаў больш за 40 палотнаў, эскізаў і малюнкаў.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. 1 мая 2017 года спаўняецца 125 гадоў з таго дня, як Ілля Рэпін купіў маёнтак Здраўнёва каля горада Віцебска. Мастака скарылі прыгажосць мясцін, працавітасць і сардэчнасць народа, які адкрыў майстру свет сваіх традыцый і паданняў.

У пачатку гэтай знамянальнай падзеі ў Віцебску ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання адкрылася выстава фотаздымкаў Валерыя Шышанава. Фатаграфіі, зробленыя на працягу некалькіх год у розныя поры года і час сутак, дазваляюць убачыць сядзібу па-новаму, і прымушаюць вяртацца ў гэтыя месцы зноў і зноў…

Музей-сядзіба "Здраўнёва" знаходзіцца ў 15 кіламетрах на паўночным усходзе ад Віцебска. Тут выбітны мастак Ілля Рэпін правёў восем летніх сезонаў (1892-1900 гады) і напісаў больш за 40 палотнаў, эскізаў і малюнкаў.

Чаму мастак у 1892 годзе раптам купіў маёнтак пад Віцебскам, хоць да гэтага прыцэньваўся да сядзібы недалёка ад Санкт-Пецярбурга, застаецца таямніцай.

А ў адным з лістоў ён пісаў: "Край цёплы, народ разнастайны".

"Здраўнёва" — вельмі прыгожае і загадкавае месца. Кажуць, што нават дрэвы пачынаюць пазіраваць — варта дакрануцца да вечка аб'ектыва. Такая энергетыка. А якая прыгажосць!

Усё гэта вы зможаце пабачыць на выставе, якая будзе доўжыцца да канца мая.

Дарэчы, у сядзібе таксама ёсць фотаздымкі, на якіх Рэпін побач с сасной, якая і зараз расце ля сядзібы.

Стужка навiн
0