Відэа

Апытанне Sputnik: якая мова для вас родная

Падпісацца
Большасць апытаных сцвярджаюць, што хоць беларуская і родная мова, гавораць на ёй несвабодна. Многія сцвярджаюць, што ў іх дзве родныя мовы, і дадаюць, што варта было б падвучыць беларускую.

Напярэдадні міжнароднага Дня роднай мовы Sputnik спытаў у мінчан, якая мова для іх родная. Замежнікаў у дзень рэйду карэспандэнты не сустрэлі, так што ўсе апытаныя разрываліся паміж варыянтамі рускай і беларускай мовы.

Большасць прызнала, што беларуская — родная, але размаўляюць на ёй не вельмі добра. Знайшліся нават тыя, хто зусім не любіць беларускую мову. Але нямала і мінчан, якія на пытанне пра родную мову адказваюць адназначна — нарадзіўся ў Мінску, мова — беларуская.

Што адказалі мінчане на пытанне пра родную мову, глядзіце ў апытанні Sputnik.

Стужка навiн
0