МІНСК, 21 лют — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга з 70-годдзем, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што высокі прафесіяналізм Міхаіла Фінберга, выключнае майстэрства і самаадданае служэнне мастацтву заваявалі сэрцы шматлікіх прыхільнікаў.
"Вы ўносіце вялікі ўклад у захаванне і развіццё лепшых музычных традыцый Беларусі, спрыяеце папулярызацыі нашай музыкі не толькі ў краіне, але і за яе межамі", — гаворыцца ў віншаванні.
Лукашэнка таксама выказаў Фінбергу ўдзячнасць і словы падзякі за яго працу па пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама за актыўную грамадскую дзейнасць і ўдзел у важных сацыяльных праектах.