Відэа

Мотафрыстайліст з Расіі пераскочыў з аднаго БелАЗа на іншы

Падпісацца
Расійскі райдэр Уладзімір Ярыгін упершыню ў свеце здзейсніў скачок з аднаго БелАЗа пад час руху на іншы. Глядзіце на відэа адзін з самых небяспечных трукаў у свеце.

Трук выконваўся з удзелам кар'ерных самазвалаў, пабудаваных у Беларусі. Мотакросмэн пераскочыў з 13-тонніка БелАЗ-7513, на якім была ўсталяваная разгонная платформа, у кузаў самага вялікага самазвала ў свеце — БелАЗ-75710. Пры гэтым абодва самазвала рухаліся.

ДТЗ у ЗША - Sputnik Беларусь
Відэа
Амерыканскі байкер паўтарыў "цыркавы фінт" матацыкліста з Магілёва

Матацыкліст падчас выканання трука, які называецца Hеart Attack, знаходзіўся на вышыні 18 метраў, а адлегласць паміж шматтонным машынамі — больш за 20 метраў.

Відэаролік быў размешчаны на YouTube-канале Adrenaline Rush напярэдадні і ўжо набраў больш за 700 тысяч праглядаў. Паводле інфармацыі арганізатараў мерапрыемства, трук, які выканаў Ярыгін, стаў першым такім у свеце.

Аўтары роліка адзначылі, што трук выконваўся прафесіяналам і аматарам паўтараць яго не варта.

Стужка навiн
0