МІНСК, 21 лют — Sputnik. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Фінберга рыхтуецца адзначыць 30-годдзе.
І як адзначае маэстра, прыхільнікаў музыкі чакае шмат прыемных сюрпрызаў. Прынамсі, заслужаны калектыў рыхтуе праграму ды 135-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа.
А ўжо зараз у Белдзяржфілармоніі распачаўся музычны праект "Шлягеры на ўсе часы". Адкрыўся ён праграмай, прысвечанай творчасці вядомага рок-музыкі Віктара Цоя. Са сцэны прагучалі легендарныя кампазіцыі ў новай аркестравай аранжыроўцы.
Сёння ж, у дзень нараджэння Міхаіла Фінберга, наведвальнікаў філармоніі чакае канцэрт "Італія — Беларусь. Лепшае".
Музычныя вечары "Шлягеры на ўсе часы" працягнуцца да 23 лютага.
А на канале "Культура" сёння будзе паказаны спецыяльны выпуск праграмы "Камертон" з удзелам маэстра, а таксама паўторы канцэртаў аркестра-юбіляра.