Удзельнікі шоу НТБ "Ты супер!" першымі ўбачаць фільм "Абаронцы"

© Photo : шоу "Ты Супер!"Удзельнікі шоу "Ты супер!"
Удзельнікі шоу Ты супер! - Sputnik Беларусь
Канкурсанты пасля паказу сустрэнуцца з акцёрамі, якія зняліся ў фільме, а таксама іх чакае яшчэ адзін сюрпрыз.

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Удзельнікі шоу "Ты супер!" на НТБ стануць адмысловымі гасцямі эксклюзіўнага паказу карціны "Абаронцы", якая выйдзе ў шырокі пракат 23 лютага. Характэрна, што закрытая прэм'ера карціны для прэсы пройдзе толькі 22 лютага, а гэта значыць, што юныя вакалісты новага праекту НТБ атрымаюць магчымасць ацаніць фільм першымі ў краіне. Пазнаёміцца з дзецьмі, убачыць іх эмоцыі і адказаць на пытанні прыйдуць рэжысёр карціны Сарык Андрэасян і выканаўцы галоўных роляў — Антон Пампушны, Санжар Мадзі, Себасцьян Сісак і Аліна Ланіна. 

Гевонд Андрэасян: з моладдзю трэба гаварыць на зразумелай ёй мове - Sputnik Беларусь
Відэа
Прадзюсер "Абаронцаў": з моладдзю трэба гаварыць на зразумелай ёй мове

Героямі фільма стануць супергероі з розных савецкіх рэспублік, гэтак жа, як і вакалісты праекта "Ты супер!", якія прыехалі ў Маскву з дзесяці краін постсавецкай прасторы для ўдзелу ў музычным конкурсе. Так, Антон Пампушны іграе ў фільме "Абаронцы" рускага супергероя Арсуса, Аліна Ланіна — украінскую супер-дзяўчыну Ксенію, Санжар Мадзі — казахскі герой Хан, а Себасцьян Сісак выконвае ролю армянскага супергероя Лера.

У часы Халоднай вайны ўсе яны ўваходзілі ў склад сакрэтнай арганізацыі "Патрыёт". Доўгія гады героям даводзілася хаваць сваю сутнасць, аднак у цяжкія часы яны зноў бяруцца за справу. Кожны супергерой увабраў у сябе ўсе тонкасці і моцныя якасці ўласнага народа, і разам яны склалі непераможную каманду. Фільм выйдзе ў пракат у краінах СНД, а таксама Германіі, Францыі, Чэхіі, Балгарыі, Кітаі, Індыі, краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і Лацінскай Амерыкі.

Пасля паказу і зносін з акцёрамі вакалістаў праекта "Ты супер!" чакае яшчэ адзін сюрпрыз і, вядома, час для сэлфі з артыстамі.

"Ты супер!" выходзіць у эфіры НТБ па суботах у 20:00. Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — 92 вакаліста з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

Ад Беларусі ў музычным шоу бяруць удзел Дар'я Чарнова з Мінска і Анастасія Краўчэня з Калінкавічаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі