А хто там ідзе: дыпламаты чыталі вершы Купалы

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб чытае верш Янкі Купалы
Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб чытае верш Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
За чытаннем вершаў Янкі Купалы - у арыгінале і ў перакладзе на ўсе даступныя дыпкорпус мовы - правялі Дзень роднай мовы паслы і прадстаўнікі 36 замежных амбасадаў у Беларусі.

Алена Васільева, Sputnik.

Верш Янкі Купалы "А хто там ідзе" у будынку міністэрства замежных спраў сёння гучаў не менш за дзесятак раз і на розных мовах. Прадстаўнікі дыпкорпуса сабраліся ў МЗС, каб адзначыць міжнародны дзень роднай мовы за чытаннем вершаў беларускага класіка, якому сёлета спаўняецца 135 гадоў. 

Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча

Арганізатары мерапрыемства зрабілі ўсё, каб пераканаць прысутных, што Купала мае дачыненне да кожнага і кожнаму ж павінен быць блізкі і зразумелы. Так, яшчэ ў 1970 годзе ў Эрроу-парку гарадка Манро, што непадалёк ад Нью-Ёрка, усталявалі бюст Янкі Купалы, а некаторыя яго вершы былі перакладзеныя на італьянскі.

Калі прамой сувязі паміж паэтам і краінай не было, яе па-майстэрску стваралі: хто б мог падумаць, што ў Купалы было нешта агульнае з Эквадорам! Але арганізатары распавялі: Эквадор наведваў Аляксандр Галынскі, удзельнік польскага паўстання 1830-1831 гг., а менавіта паўстанцамі натхняўся Купала, заўважылі вядучыя. Адным словам, на другой гадзіне чытанняў уся шматвектарнасць беларускай палітыкі адчувалася ўжо ўсімі прысутнымі.

Дыпламаты чыталі вершы ў вышэйшай ступені натхнёна. Гэта быў унікальны для беларусаў шанец пачуць пра беларускую мову тое, што прынята казаць па-англіску — "sorry for my Belarusian".

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар са сваім калегам з Індзіі Панкаджам Саксенам
Посол Германии в Беларуси Петер Деттмар со своим коллегой из Индии Панкаджем Саксеной - Sputnik Беларусь
Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар са сваім калегам з Індзіі Панкаджам Саксенам

"Дзякуй, што нягледзячы на леташні вопыт, вы запрасілі мяне, паспрабую палепшыць сваё вымаўленне сёлета", — пажартаваў пасол Германіі Пэтэр Дэтмар.

Часовы павераны ЗША Роберт Райлі прызнаўся, што верш выбіраў не ён сам, а прадстаўнікі МЗС, але і Купалу ён шануе, і ролю культуры ў дыпламатычных адносінах не прыніжае.

Такое мерапрыемства ў міністэрстве праводзяць ужо трэці год — раней чытанне вершаў Купалы арганізоўвалі пры ягоным музеі, але пару гадоў таму вырашылі павялічыць размах. Дарэчы, калі ў папярэднія гады многія чыталі вершы на роднай мове — Купала пераведзены на больш чым шэсцьдзесят моў свету — то ў гэтым годзе чыталі і на беларускай, і на роднай. Пасольства Швецыі нават самастойна выканала пераклад аднаго з твораў Купалы на шведскую мову. Адным словам, у шматвектарнай палітыцы Беларусі намеціўся вектар душэўнасці.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б"янкі
Посол Италии в Беларуси Стефано Бьянки - Sputnik Беларусь
Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б"янкі

Няпростая беларуская арфаэпія амбасадараў не зламала, а некаторыя з іх так і зусім чыталі з артыстызмам. Пасол Кубы Херарда Суарэс Альварэс сказаў, што пасля дэкламацыі Купалы пасла Італіі Стэфана Б'янкі яму няёмка выступаць са сваёй версіяй верша.

Кожнаму прысутнаму на лацкан пінжака вядучыя вечарыны клеілі значок з выявай Янкі Купалы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала