Бязвізавы рэжым і імідж Беларусі: круглы стол

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяПрэс-цэнтр Sputnik
Прэс-цэнтр Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У чацвер, 23 лютага, у 15:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь пройдзе круглы стол, прысвечаны пытанням іміджу Беларусі за мяжой і выпрацоўцы брэнда Беларусі.

Беларусь увяла пяцідзённы бязвізавы рэжым для замежнікаў з васьмідзесяці краін. Прагназуючы павелічэнне турыстычнага патоку на 15-20% у Мінску, спецыялісты зноў загаварылі аб неабходнасці распрацоўкі пазнаваемага краінавага брэнда, а задача фарміравання пазітыўнага іміджу дзяржавы ўвайшла ў спіс першачарговых у рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гг.

Эксперты ў МПЦ Sputnik Беларусь абмяркуюць увесь комплекс пытанняў, звязаных з уплывам краінавага іміджу на інвестыцыйную прывабнасць краіны, патэнцыял культуры ў фарміраванні пазітыўнага вобразу дзяржавы за мяжой, а таксама наяўнасць брэнда дзяржавы як фундаментальнага фактара ў пытаннях турыстычнай прывабнасці краіны.

Госці прэс-цэнтра:

  • начальнік аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Ганна МУХА;
  • дырэктар турыстычнай арганізацыі "БелАграТрэвэл" Філіп ГУЛЫ;
  • эканаміст, былы член рабочай групы Саўміна па фарміраванні краінавага іміджу Яраслаў РАМАНЧУК;
  • генеральны дырэктар Цэнтра стратэгічнага развіцця "Маркетынгавыя сістэмы" Анатоль АКАНЦІНАЎ;
  • сааўтар кнігі "Спадчына", аўтар шэрагу фільмаў пра знакавых беларусаў і аб Беларусі, журналіст, рэжысёр Алег ЛУКАШЭВІЧ;
  • амерыканец, які часта прыязджае ў Беларусь у якасці турыста, Джэйсан ДЖОНСАН.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел у дыскусіі, якая адбудзецца 23 лютага, у 15:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. Камуністычная, в. 86.

Акрэдытацыя:

E-mail: p.antonov@sputniknews.com;
Тэл.: +375 17 237 83 65;
Моб.: +375 29 550 06 31.

Адпраўце заяўку на p.antonov@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0