МІНСК, 22 лют — Sputnik. Сёння спаўняецца 85 гадоў таленавітаму скульптару, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, народнаму мастаку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР Івану Якімавічу Міско.
Нарадзіўся Іван Міско ў 1932 годзе ў вёсцы Чамяры Слонімскага раёна ў сям'і лесніка. Маляваў, колькі сябе памятае: як толькі бацькі сыходзілі з дому, ён даставаў з печы вугаль і размалёўваў ім печ. Маці забелвала, а ён тварыў новыя "шэдэўры".
У мінскае мастацкае вучылішча ён паступіў без ваганняў, праўда спачатку на адзялене жывапісу, а заканчваў ужо скульптурнае. Пазней закончыў тэатральна-мастацкі інстытут.
З-пад яго рукі выйшла безліч скульптур, хаця асноўная тэма вылучаецца вельмі яскрава: касмічная.
Захварэў космасам Міско ў год, калі не стала Гагарына, ляпіць скульптуру якога пачаў адразу, калі пачуў страшную вестку. Скульптура была пашкоджана падчас пажару, але Міско аднавіў і яе, і распачаў цэлую серыю скульптур касманаўтаў. Яму пазіравалі амаль усе ўдзельнікі інтэрнацыянальных экіпажаў.
І сёння Іван Якімавіч поўны планаў і задум, таму марыць толькі ад адным — паспець іх ажыццявіць.