МІНСК, 22 лют — Sputnik. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў сераду прадставіла першую серыю мультсерыяла для дзяцей пра бяспечныя паводзіны. Мультсерыял "Чароўная кніга" будзе перыядычна выходзіць на YouTube-канале МНС. Героі анімацыйнага фільма раскажуць дзецям пра тое, як не патрапіць у бяду.
Першая серыя "Чароўнай кнігі" распавядае пра тое, чаму нельга выходзіць на тонкі лёд. Героямі ў гэтай гісторыі выступілі разумны Бабёр, неспакойная Птушачка і дапытлівы Заяц — пры дапамозе адмысловай прылады яны знаёмяцца з небяспекай "прыгод" на лёдзе.
Знята "Чароўная кніга" ў папулярнай сярод дзяцей стылістыцы — тут ёсць вясёлая музыка і цікавыя персанажы. Рэжысёрам мультсерыяла выступіў Алег Печань — ён раней займаўся стварэннем анімацыі пра дыназаўраў "Продкі".
У наступных выпусках серыяла стваральнікі абяцаюць і з'яўленне галоўнага поп-артыста краіны Аляксандра Саладухі — у тым ліку і як аўтара саўндтрэку.
Як пазначачна ў тытрах да мультсерыяла, выкананы ён па замове Навукова-даследчага інстытута пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый.