Рарытэтны "імператарскі" наган здаў у міліцыю жыхар Гомеля

© SputnikЗнойдзены гамельчаніным наган
Знойдзены гамельчаніным наган - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наган быў выраблены ў 1917 годзе на Тульскім імператарскім Пятра Вялікага зброевым заводзе.

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Жыхар Гомеля прынёс у раённы аддзел міліцыі Добруша рарытэтны наган, паведамілі Sputnik ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, рэвальвер 38-гадовы мужчына знайшоў падчас рамонту ў доме, дзе раней жыў яго дзед.

"Здзіўленню супрацоўнікаў дзяжурнай часткі не было мяжы, бо перад імі паўстаў дзіўны асобнік — рэвальвер "Наган" калібра 7,62 міліметра", — сказалі ва ўпраўленні.

Там таксама паведамілі, што наган нумарны — №988, быў выраблены ў 1917 годзе на Тульскім імператарскім Пятра Вялікага зброевым заводзе.

Паводле звестак міліцыі, зброя захавалася вельмі добра і была цалкам спраўнай, па рэвальверы была прызначана балістычная экспертыза.

Ва УУС нагадалі, што грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці — прынесці небяспечныя прадметы можна ў любое бліжэйшае аддзяленне міліцыі.

Стужка навiн
0