МІНСК, 22 лют — Sputnik. Больш за сотню минскіх кафэ і рэстаранаў прымуць удзел у правядзенні 13-га тыдня беларускай кухні, паведамілі Sputnik у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Традыцыйны тыдзень пройдзе ў беларускай сталіцы ўжо ў 13-ы раз — з 27 лютага па 5 сакавіка.
Як паведамілі ў сераду ва ўпраўленні, у гэтым тыдні прымуць удзел 102 аб'екта грамадскага харчавання ў Мінску. Усе яны прапануюць наведвальнікам па пяць страў: заліўное з карпа, крупеню, верашчанку з блінамі, бульбяныя клёцкі з мясам або маннік з тварагом.
Усе стравы ў кафэ і рэстаранах будуць прыгатаваныя па адзіных рэцэптах, таксама на іх устаноўлены фіксаваныя кошты:
- за крупеню (страва з кашы) мінчукі і госці сталіцы заплацяць па 2,5 рублі
- заліўное з карпа — 4,5 рублі
- верашчака з блінамі — 8,5 рублёў
- клёцкі бульбяныя з мясам — 6,5 рублёў
- маннік з тварагом — 3,5 рублі
Сярод кафэ і рэстаранаў, якія ўдзельнічаюць у тыдні беларускай кухні, — не толькі ўстановы з нацыянальнай кухняй, але і папулярныя сеткавыя аб'екты харчавання, а таксама дарагія рэстараны — іх поўны спіс размешчаны на сайце ўпраўлення.