Гендэрнае свята ці прафесійнае? Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны Sputnik запытаўся ў мінчан, каго віншаваць у гэты дзень.
З апытаных у войску служылі не ўсе, але ўпэўнены, што ў выпадку неабходнасці адсутнасць навыку не перашкодзіць абараніць радзіму. Людзі ж у форме ўпэўнены, што кожны абараняе яе на сваім працоўным месцы, так што ў гэты дзень раілі віншаваць усіх мужчын.
Што дарыць, каб не быць банальным, і каго павіншаваць у першую чаргу, Sputnik спытаў у беларусаў на вуліцы.