Гідрамет: у паветры ў Беларусі няма радыеактыўнага ёду-131

Падпісацца
Спецыялісты запэўнілі, што ў цяперашні час радыяцыйны фон у рэспубліцы застаецца стабільным і пастаянна кантралюецца.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Слядоў знаходжання ў паветры ў Беларусі радыеактыўнага ізатопа ёду-131 не выяўлена, паведаміў у чацвер Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.  

Інфармацыя пра выяўленне ў атмасферы Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Чэхіі і Польшчы небяспечнага элемента пачала паступаць ва аўторак 21 лютага — утрыманне ў паветры ёду-131 было выяўлена побач метэастанцый.

"Па стане на 9 гадзін 23 лютага на тэрыторыі Беларусі наяўнасці ізатопаў ёду ў атмасферным паветры не зафіксавана", — сказалі ў Гідрамеце. Там таксама паведамілі, што з серады 22 лютага ўсе размешчаныя ў Беларусі пункты назірання радыеактыўных аэразоляў былі пераведзены на штодзённы рэжым працы. Спецыялісты запэўнілі, што ў цяперашні час радыяцыйны фон у рэспубліцы застаецца стабільным і пастаянна кантралюецца.

Стужка навiн
0