Лагатып да 750-годдзя Магілёва аздобілі вышыванкай

© Sputnik / Виктор ТолочкоРатуша Магілёва
Ратуша Магілёва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Унізе лагатыпа ідзе вышыўка, якую узялі з аўтэнтычнага магілёўскага ручніка. Яна сімвалізуе ўрадлівасць зямлі і жыццё, а ў самім яе цэнтры надпіс "Магілеў - 750".

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Магілёўскі гарвыканкам зацвердзіў лагатып святкавання 750-годдзя Магілёва, у яго аснову легла традыцыйная беларуская вышыўка. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка.

Альбом Традыцыйная беларуская вышыўка - Sputnik Беларусь
"Традыцыйная беларуская вышыўка": ствары вышыванку сам

Як паведамляецца на сайце аблвыканкама, на адкрыты гарадскі конкурс на лепшы лагатып да святкавання юбілейнай даты паступіла 70 творчых работ. У многіх была выкарыстаная сімволіка горада, у тым ліку знакавыя аб'екты, скульптуры ільвоў, нацыянальны арнамент. У выніку было прынята рашэнне адлюстраваць у лагатыпе, выкарыстоўваючы стыль вышыўкі крыжыкам (на белым фоне чырвоным), гісторыю і сучасны горад з дапамогай знакавых вядомых аб'ектаў. Над канчатковым варыянтам галоўнага сімвала юбілею працавала ўжо вялікая творчая група.

© Photo : Магілёўскі аблвыканкамЛагатып да 750-годдзя Магілёва аздобілі вышыванкай
Лагатып да 750-годдзя Магілёва аздобілі вышыванкай - Sputnik Беларусь
Лагатып да 750-годдзя Магілёва аздобілі вышыванкай

Главная дамінанта лагатыпа — сімвал самакіравання — гарадская Ратуша. Злева ад яе — Свята-Мікольскі сабор і мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле. Справа — помнік архітэктуры ў стылі мадэрн былы будынак Зямельнага банку. Вянчаюць з абодвух бакоў лагатып мініяцюрныя ільвы як сімвалы легенды аб паходжанні Магілёва. Унізе лагатыпа ідзе вышыўка, якую узялі з аўтэнтычнага магілёўскага ручніка. Яна сімвалізуе ўрадлівасць зямлі і жыццё, а ў самім яе цэнтры надпіс "Магілеў — 750".

Стужка навiн
0