Алімпійская чэмпіёнка Вольга Корбут распрадае свае ўзнагароды на аўкцыёне

© Sputnik / Дмитрий Донской / Перайсці ў фотабанкВольга Корбут
Вольга Корбут - Sputnik Беларусь
СМІ пішуць, што доўгі час ад былой гімнасткі, якая жыве ў ЗША, не было навін. Цяпер яна нагадала пра сябе, вырашыўшы расстацца з узнагародамі.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка беларуска Вольга Корбут выставіла на аўкцыён на сайце HA.com усе свае ўзнагароды, а таксама пашпарт грамадзянкі ЗША (цяпер ужо несапраўдны).

Алімпійскія кольцы - Sputnik Беларусь
Гісторыя "самых" беларускіх алімпійцаў: ад Румеля да Карстэн

Выданне "СБ. Беларусь сегодня" паведамляе, што 24 і 25 лютага адбудзецца аўкцыён Platinum Night ("Плацінавая ноч"). Мерапрыемства пройдзе ў Даласе (ЗША). Галоўнымі лотамі аўкцыёну стануць узнагароды Корбут.

"Калекцыянеры чакалі 40 гадоў магчымасці набыць скарбы ад Корбут і Кнівэла (каскадзёр Івэл Кнівэл — Sputnik)", — сказаў дырэктар Heritage Sports Collectibles Крыс Іві.

Сярод лотаў, асабіста выстаўленых Корбут на аўкцыён, пяць алімпійскіх медалёў з Мюнхена-1972 і Манрэаля-1976, а таксама яе знакаміты сіні гімнастычны купальнік, у якім яна выступала ў Лондане ў 1973 годзе. Акрамя таго, былая гімнастка хоча прадаць значкі майстра спорту, свой першы пашпарт грамадзянкі ЗША, атрыманы ў 2000 годзе. Усяго калекцыя Корбут налічвае 32 лота. Самымі дарагімі з'яўляюцца яе алімпійскія медалі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі