МІНСК, 25 лют — Sputnik. Этап Кубка свету па фрыстайле стартаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У перадапошнім этапе КС у гэтым сезоне прымае ўдзел каля 70 лыжных акрабатаў з 12 краін свету: Аўстраліі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Швейцарыі і Японіі.
Праграму спаборніцтваў адкрыла жаночая кваліфікацыя. За права выступіць у топ-12 змагаліся 23 спартсменкі, у тым ліку дзве беларускі Аляксандра Раманоўская і Ганна Рослік. Раманоўская паказала чацвёрты вынік у кваліфікацыі — 84,10 бала, Рослік атрымала 68,64 бала і заняла 15-е месца. Лепшы вынік у кваліфікацыі ў кітайскай фрыстайлісткі Ксю Менгтао — 93,76.
Пазней пройдзе мужчынская кваліфікацыя. Па словах галоўнага трэнера зборнай Беларусі Мікалая Казекі, у ёй прымуць удзел шэсць беларускіх спартсменаў: Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, Дзмітрый Мазуркевіч, Павел Дзік, Ілля Гарэлік. Як паведамлялася раней, у этапе КС не зможа прыняць удзел алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір — ён праходзіць медабследаванне.
Расклад:
- 11:15-11:15 — падрыхтоўка схілу
- 11:15-12:05 — кваліфікацыя (муж)
- 12:05-12:25 — перапынак
- 12:25-12:35 — замер хуткасці (жан + муж фіналісты)
- 12:35-13:10 — трэніроўка (жан + муж фіналісты)
- 13:10-13:30 — падрыхтоўка схілу
- 13:30-13:48 — жанчыны, фінал 1 (12)
- 13:48-14:06 — мужчыны, фінал 1 (12)
- 14:06-14:09 — перапынак
- 14:09-14:19 — жанчыны, фінал 2 (6)
- 14:19-14:30 — мужчыны, фінал 2 (6)
- 14:30-14:35 — падрыхтоўка цырымоніі ўзнагароджання
- 14:35-14:40 — узнагароджанне (жан)
- 14:40-14:45 — узнагароджанне (муж)
- 14:45-15:00 — інтэрв'ю прызёраў
Sputnik Беларусь з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам этапу КС па фрыстайле.