Этап Кубка свету па фрыстайле праходзіць у Раўбічах

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрэніроўка фрыстайлістаў на этапе КС у Раўбічах
Трэніроўка фрыстайлістаў на этапе КС у Раўбічах - Sputnik Беларусь
Праграму спаборніцтваў адкрыла жаночая кваліфікацыя, у першы фінал прабілася толькі адна прадстаўніца Беларусі Аляксандра Раманоўская.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Этап Кубка свету па фрыстайле стартаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт Sputnik.

У перадапошнім этапе КС у гэтым сезоне прымае ўдзел каля 70 лыжных акрабатаў з 12 краін свету: Аўстраліі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Швейцарыі і Японіі.

Праграму спаборніцтваў адкрыла жаночая кваліфікацыя. За права выступіць у топ-12 змагаліся 23 спартсменкі, у тым ліку дзве беларускі Аляксандра Раманоўская і Ганна Рослік. Раманоўская паказала чацвёрты вынік у кваліфікацыі — 84,10 бала, Рослік атрымала 68,64 бала і заняла 15-е месца. Лепшы вынік у кваліфікацыі ў кітайскай фрыстайлісткі Ксю Менгтао — 93,76.

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрэніроўка фрыстайлістаў на этапе КС у Раўбічах
Тренировка фристайлистов перед мужской квалификацией на этапе КМ в Раубичах - Sputnik Беларусь
Трэніроўка фрыстайлістаў на этапе КС у Раўбічах

Пазней пройдзе мужчынская кваліфікацыя. Па словах галоўнага трэнера зборнай Беларусі Мікалая Казекі, у ёй прымуць удзел шэсць беларускіх спартсменаў: Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, Дзмітрый Мазуркевіч, Павел Дзік, Ілля Гарэлік. Як паведамлялася раней, у этапе КС не зможа прыняць удзел алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір — ён праходзіць медабследаванне.

Расклад:

  • 11:15-11:15 — падрыхтоўка схілу
  • 11:15-12:05 — кваліфікацыя (муж)
  • 12:05-12:25 — перапынак
  • 12:25-12:35 — замер хуткасці (жан + муж фіналісты)
  • 12:35-13:10 — трэніроўка (жан + муж фіналісты)
  • 13:10-13:30 — падрыхтоўка схілу
  • 13:30-13:48 — жанчыны, фінал 1 (12)
  • 13:48-14:06 — мужчыны, фінал 1 (12)
  • 14:06-14:09 — перапынак
  • 14:09-14:19 — жанчыны, фінал 2 (6)
  • 14:19-14:30 — мужчыны, фінал 2 (6)
  • 14:30-14:35 — падрыхтоўка цырымоніі ўзнагароджання
  • 14:35-14:40 — узнагароджанне (жан)
  • 14:40-14:45 — узнагароджанне (муж)
  • 14:45-15:00 — інтэрв'ю прызёраў

Sputnik Беларусь з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам этапу КС па фрыстайле.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі