Сустрэча кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Грузіі з журналістамі працягвалася больш за паўтары гадзіны, перадае Sputnik Грузія. У ходзе гутаркі прадстаўнікам СМІ быў паказаны кароткаметражны фільм пра Беларусь, пасля чаго амбасадар распавёў журналістам пра тое, як развіваецца супрацоўніцтва дзвюх краін.
Пры гэтым Мятлікаў паабяцаў арганізаваць прэс-тур для грузінскіх СМІ у Беларусь у бліжэйшы час.
"Самае лепшае, калі грузінскія журналісты прыедуць у маю краіну, на свае вочы ўбачаць, як жывуць жыхары Беларусі, як яны працуюць і як адпачываюць", — цытуе агенцтва словы беларускага амбасадара.
Дыпламат у ходзе гутаркі таксама адказаў на пытанні, якія тычацца развіцця беларуска-грузінскіх адносін.
У рамках прэс-тураў Беларусь ужо наведалі прадстаўнікі СМІ многіх замежных краін. Азнаямляльныя мерапрыемствы для замежных журналістаў ладзяцца ўжо не першы год.