МІНСК, 26 лют — Sputnik. У Бабруйкім раёне мяркуюць стварыць музей Алеся Адамовіча. Абвешчаны збор грошай, якія будуць накіраваны на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыю драўлянага будынка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна, які ў гады вайны з'яўляўся явачнай кватэрай партызан і быў апісаны ў адным з твораў пісьменніка.
На выраб праектна-каштарыснай дакументацыі неабходна каля 12 тысяч рублёў.
Алесь Адамовіч — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён аўтар вядомых кніг пра вайну "Вайна пад стрэхамі", "Сыны ідуць у бой", "Я з вогненнай вёскі".
Пісьменнік нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Мінская вобласць. Але з 1928 года пражываў у вёсцы Глуша на Бабруйшчыне.
Усе, хто жадае ўвекавечыць памяць пра беларускага пісьменніка і падтрымаць задуму бабруйчан, могуць пералічыць сродкі на разліковы рахунак 3642129272326 у філіяле 703 ААТ СБ "Беларусбанк", код 760, г. Бабруйск, УНП 701226324. Прызначэнне плацяжу "Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў п. Глуша пад музей А. Адамовіча".