У прэс-цэнтры Sputnik імідж Беларусі і ператварэнне яго ў брэнд абмеркавалі эксперты. Аб інвестыцыйнай прывабнасці, а таксама пра тое, што Беларусь можа прапанаваць турысту, у прэс-цэнтры гутарылі спецыялісты.
Кіраўнік камітэта маркетынгу і якасці турыстычных паслуг Міністэрства спорту і турызму Ганна Муха распавяла аб планах міністэрства. Эканаміст Яраслаў Раманчук патлумачыў, як манетызаваць брэнд. Спецыяліст па маркетынгу Анатоль Аканцінаў успомніў, як ішла праца над брэндам Беларусі ў папярэднія гады. Журналіст, пісьменнік, рэжысёр Алег Лукашэвіч распавёў, як упісаць Беларусь у еўрапейскі кантэкст. Пра тое, што трэба турысту, распавёў кіраўнік камітэта экскурсійнага і транспартнага абслугоўвання Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Дзмітрый Марозаў. А іншаземец Джэйсан Джонс распавёў, што яму падабаецца ў Беларусі і што ўскладняе жыццё тут. Поўную версію прэс-канферэнцыі глядзіце на відэа.