Відэа

Дар'я Чарнова пра сваё першае выступленне на конкурсе "Ты супер!"

Падпісацца
У суботу 25 лютага ў трэцім шоу праекта "Ты супер!" на НТБ на сцэну выйшла беларуская ўдзельніца Дар'я Чарнова, юная вакалістка прадставіла суддзям і гледачам сваю версію легендарнай песні "Белавежская пушча" з рэпертуару ансамбля "Песняры".

Адразу пасля выступу Даша Чарнова падзялілася сваімі эмоцыямі ад удзелу ў праекце, распавяла пра тое, што ў далейшым збіраецца выбраць музычную кар'еру, і перадала прывітанне будучаму хлопцу.

Конкурснае выступленне другой беларускай удзельніцы праекта "Ты супер!" Анастасіі Краўчэні можна будзе ўбачыць у наступных шоу.

Гледачы могуць аддаць свой голас у падтрымку Дар'і Чарновай і Анастасіі Краўчэні на старонцы конкурсу "Ты супер!" на сайце тэлеканала НТБ, а таксама пры дапамозе мабільнага прыкладання, якое можна бясплатна загрузіць у крамах App Store і Google Play.

Чытачы Sputnik таксама могуць падтрымаць беларускіх удзельніц конкурсу "Ты супер!", даслаўшы свае відэа-пажаданне ў рэдакцыю Sputnik Беларусь або размясціўшы іх у асабістых акаўнтах ў сацыяльных сетках з хэштэгам #ДашаТыСупер! і #НастяТыСупер! Лепшыя відэа будуць апублікаваныя на афіцыйнай старонцы Sputnik Беларусь у Facebook.

Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ і міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — 92 вакаліста з Расіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі.

Стужка навiн
0