Масленічныя гулянні: бліны, карагоды, забавы

Падпісацца
У музеі Народнай архітэктуры і побыту народным оўпэн-эйрам па традыцыі адзначалі Масленіцу.

У якасці забавак арганізатары прапаноўвалі гасцям кірмаш народных майстроў, катанне на поні і конях, анімацыйную пляцоўку, а таксама гульні і фудкорт. Наведвальнікам прапаноўвалі гарачыя напоі, прысмакі і, вядома ж, бліны з разнастайнымі начынкамі.

Музычны настрой свята падахвоціліся ствараць этна-гурт Vuraj і пераможцы нацыянальнага адбору на Еўрабачанне — дуэт Naviband.

Скончыліся гулянні танцамі, карагодамі і традыцыйным спальваннем пудзіла зімы — Марэны. Надвор'е, як быццам маючы намер стварыць дэкарацыі да прадстаўленні аб барацьбе вясны з зімой, на працягу ўсяго фестывалю рэзка мяняла свае планы: цёплае сонейка раптам змянялася шквалістым ветрам з мокрым снегам, а потым зноў з'яўлялася з-за хмар як ні ў чым ні бывала.

Здаецца, такія суровыя ўмовы надвор'я зусім не бянтэжылі групы замежнікаў, якія прыехалі на свята: яны захоплена спявалі беларускія народныя песні, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах.

Кульмінацыяй масленічных гулянняў стала выступленне артыстаў тэатра агню: яны правялі перад гледачамі невялікае тэматычнае прадстаўленне, у завяршэнні якога падпалілі пудзіла. Дабрацца да масленічных гулянняў можна было не толькі на асабістым транспарце, але і на грамадскім: ад станцыі метро "Малінаўка" кожныя паўгадзіны курсіраваў аўтобус.

Не менш цікава праходзілі гулянні па ўсіх рэгіёнах Беларусі.

 

© Sputnik / Марина СеребряковаМасленіца ў Азярцы. Катанне на конях.
Масленіца ў Азярцы - Sputnik Беларусь
1/10
Масленіца ў Азярцы. Катанне на конях.
© Sputnik / Мария АмелинаАпошні дзень перад пастом, калі можна паласавацца блінцамі са смятанай ды маслам.
Масленіца ў Гомелі - Sputnik Беларусь
2/10
Апошні дзень перад пастом, калі можна паласавацца блінцамі са смятанай ды маслам.
© Sputnik / Марина СеребряковаМасленіца ў Азярцы.
Масленіца ў Азярцы - Sputnik Беларусь
3/10
Масленіца ў Азярцы.
© Sputnik / Марина СеребряковаСамыя лоўкія здымалі са слупа заробленыя падарункі.
Масленіца ў Азярцы - Sputnik Беларусь
4/10
Самыя лоўкія здымалі са слупа заробленыя падарункі.
© Sputnik / Марина СеребряковаМасленіца ў Азярцы. Выступае Naviband.
Масленіца ў Азярцы - Sputnik Беларусь
5/10
Масленіца ў Азярцы. Выступае Naviband.
© Sputnik / Мария АмелинаНародная забава – с завязанымі вачыма паставіць у печ чыгунок. Масленіца ў Гомелі.
Масленіца ў Гомелі - Sputnik Беларусь
6/10
Народная забава – с завязанымі вачыма паставіць у печ чыгунок. Масленіца ў Гомелі.
© Sputnik / Марина СеребряковаМасленіца ў Азярцы. Гульні на спрыт.
Масленіца ў Азярцы - Sputnik Беларусь
7/10
Масленіца ў Азярцы. Гульні на спрыт.
© Sputnik / Мария АмелинаМасленіца ў Гомелі. Тэхнолаг прадпрыемства "Мілкавіта" Дзяніс Малашэнка выпякаў бліны на вачах у пакупнікоў.
Масленіца ў Гомелі - Sputnik Беларусь
8/10
Масленіца ў Гомелі. Тэхнолаг прадпрыемства "Мілкавіта" Дзяніс Малашэнка выпякаў бліны на вачах у пакупнікоў.
© Sputnik / Марина СеребряковаМасленіца ў Азярцы, вакол вогнішча заўсёды вадзілі карагоды і гукалі вясну.
Масленіца ў Азярцы - Sputnik Беларусь
9/10
Масленіца ў Азярцы, вакол вогнішча заўсёды вадзілі карагоды і гукалі вясну.
© Sputnik / Мария АмелинаМайстар вытворчага навучання гомельскага аграрна-тэхнічнага ліцэя прынесла на масленіцу некалькі цэсарак.
Масленіца ў Гомелі - Sputnik Беларусь
10/10
Майстар вытворчага навучання гомельскага аграрна-тэхнічнага ліцэя прынесла на масленіцу некалькі цэсарак.
Стужка навiн
0