МІНСК, 26 лют — Sputnik. Праваслаўныя вернікі сёння будуць прасіць адзін у аднаго прабачэння, а ў панядзелак у іх пачнецца Вялікай пост перад Вялікаднём.
Звычай Дараванай нядзелі захаваўся са старажытных часоў, калі напярэдадні Вялікага посту манахі пасля вячэрняга набажэнства здзяйснялі абрад узаемнага прабачэння і сыходзілі ў пустыню, дзе пасціліся ў адзіноце.
"У апошні перад Вялікім постам дзень трэба прасіць прабачэння за грахі і крыўды, якія былі здзейснены і нанесеныя за мінулы год", — паведамілі Sputnik у Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ).
Па словах суразмоўцаў агенцтва, напярэдадні Вялікага посту вернікі ідуць да споведзі, святары будуць спаведваць і прычашчаць ў храмах з самай раніцы. У гэты дзень святары будуць казаць пра ўсёдараванне.
У сувязі з гэтым у Мінскім епархіяльным упраўленні нагадалі словы Іаана Златавуста: "Прабачаць мы павінны не на словах толькі, але ад чыстага сэрца. Абраза нам не прычыніць зла столькі, колькі мы самі ўчынілі сабе, сілкуючы ў сабе гнеў".
Як правіла, вернікі ў гэты дзень кажуць адзін аднаму "Прабач, калі я цябе чымсьці пакрыўдзіў вольна ці нявольна". А ў адказ прынята адказваць "Бог даруе".
Вячэрню з чынам прабачэння ў галоўным праваслаўным храме Беларусі — Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску, як правіла, здзяйсняе прадстаяцель БПЦ, ён дасць пастве сваё блаславенне на самы доўгі ў праваслаўі пост, які пачнецца ў панядзелак і будзе доўжыцца 40 дзён, адзначылі ва ўпраўленні.