Гідрамет: у канцы тыдня тэмпература паднімецца да +14°С

Падпісацца
На працягу тыдня чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі, на выхадных у рэспубліцы істотна пацяплее.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Па-вясноваму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні: цяплей за ўсё будзе на выхадных — у нядзелю 5 сакавіка тэмпература паветра падымецца да +14°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

"На гэтым тыдні атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, абумовяць няўстойлівае і вельмі цёплае надвор'е", — сказалі ў Гідрамеце.

Па дадзеных сіноптыкаў, у аўторак 28 лютага надвор'е будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса: будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па паўночным усходзе Беларусі магчымыя невялікія дажджы, ноччу тэмпература паветра складзе —1..+4°С, днём +4..+10°С. У сераду 1 сакавіка ў рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём тэрмометры пакажуць ад +5 да +12°С. У чацвер надвор'е істотна не зменіцца, але будзе крыху халадней — днём +3..+9°С.

"У пятніцу чарговыя атмасферныя франты прынясуць на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж, у асобных раёнах парывісты вецер", — сказалі сіноптыкі, удакладніўшы, што тэмпература днём складзе +1..+8°С.

Па словах суразмоўцаў Sputnik, у выхадныя дні чакаецца па-вясноваму цёплае надвор'е. Так, у суботу 4 сакавіка па поўначы Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад —3 да +3°С, днём +4..+10°С, па паўднёвым захадзе — да +12°С.

У нядзелю 5 сакавіка будзе без ападкаў, уначы тэрмометры пакажуць 0..+5°С, днём +5..+11°С, па паўднёвым захадзе краіны — да +14°С.

Стужка навiн
0