Радыё

Як злучаны Лютаўская рэвалюцыя і гісторыя самагонаварэння на Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрофессор исторического факультета БГУ, доктор исторических наук Александр Гужаловский
Профессор исторического факультета БГУ, доктор исторических наук Александр Гужаловский - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Роўна праз стагоддзе пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года вядомы гісторык агучвае цікавыя факты з гісторыі Беларусі, якія раней не гучалі для шырокай аўдыторыі.
Як злучаны Лютаўская рэвалюцыя і гісторыя самагонаварэння на Беларусі

Першыя заканадаўчыя рухі, якія зрабіў часовы ўрад у Петраградзе, задаволілі ўсе без выключэння нацыянальныя і канфесійныя групы, якія пражывалі ў той час на Беларусі, распавёў на радыё Sputnik Беларусь прафесар гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі.

"Тады была адменена палітычная паліцыя ў выглядзе жандармерыі, была адменена палітычная цэнзура — галоўнае ўпраўленне па справах друку, было дазволена праводзіць публічныя акцыі, мітынгі, сходкі. Была праведзена амністыя ўсіх палітзняволенных, адменена смяротнае пакаранне, дэклараваная роўнасць правоў жанчын і гэтак далей", — распавёў гісторык.

Па словах спецыяліста, падчас Лютаўскай рэвалюцыі падзеі ў Мінску былі вельмі падобныя на тыя, што адбываліся ў Петраградзе, але ж яны былі мірнымі.

Заслужаны артыст Беларусі Леанід Барткевіч - Sputnik Беларусь
Барткевіч: Машэраў даваў званні далёка не ўсім

"Першай так званай ахвярай Лютаўскай рэвалюцыі ў Мінску з'явіўся апошні мінскі губернатар, яго ніхто не кранаў, але ж страшэнна напалоханы, ён адбыў з Мінска. Таксама ўсіх чыноў паліцыі ніхто не біў, не адпрааляў у вязні, яны атрымалі разлік ад губернатара і адправіліся на волю", — адзначыў спецыяліст.

Па інфармацыі прафесара, толькі праз некалькі тыдняў выйшла распараджэнне Часовага ўрада пра тое, што ўсіх былых паліцэйскіх забіралі ў войска і адпраўлялі на фронт. Часовы ўрад вызначыў, што вайна будзе працягвацца.

"І тады ж з'явілася новая мясцовая ўлада ў асобе губернскага камісара. Гэта быў адстаўны афіцэр, вядомы земскі дзеяч Барыс Самойленка, які кіраваў усім мясцовым жыццем. Тады быў час дзвюх улад, бо ў Мінску пачаў працаваць Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. І спачатку супрацьстаяння гэтых двух уладаў не было, але ж з цягам часу канфліктныя сітуацыі ўсё ж узнікалі", — распавёў гісторык.

Суразмоўца Sputnik адзначыў, што пачатак вясны 1917 года быў часам сапраўднага шчасця на Беларусі. Тады яшчэ не было складаных эканамічных умоў, не было жорстакага дэфіцыту харчовых і прамысловых тавараў. Ніхто не галадаў. І з алкагольнымі напоямі, нягледзячы на "сухі закон", у беларусаў таксама праблем не было.

"Народ наш вельмі вынаходлівы, і пачалося проста жахлівае самагонаварэнне. Карэспандэнты тады пісалі, што на Беларусі самагон гоняць нават дзеці. І гэта быў вельмі прыбытковы занятак. Пры сабекошце бутэльткі самагона ў 2 царскія рублі (а тады яны яшчэ хадзілі) рознічныя кошты вагаліся ад 5-ці рублёў, гэта быў самы танны самагон, які зваўся "ханжа", і да 20-ці рублеў за бутэльку, якая мела назву "крышталізацыя". Усіх не магчыма было кантраляваць, і ніякіх праблем з алкаголем ў Мінску не было", — адзначыў гісторык.

Поўную версію размовы з прафесарам гістарычнага факультэта БДУ, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Гужалоўскім пра цікавыя факты часоў Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0