Саладуха і русалкі: у цэнтры "Фрыстайл" пройдзе "Вясновая феерыя"

© Sputnik / Сергей ЛескетьАляксандр Саладуха
Аляксандр Саладуха - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартыўна-музычнае шоу, у якім выступяць прафесійныя спартсмены і артысты беларускай эстрады, пройдзе 5 сакавіка ў сталічным цэнтры "Фрыстайл".

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Незвычайны сюрпрыз падрыхтавалі мінчанам напярэдадні Міжнароднага жаночага дня — 5 сакавіка ў сталічным цэнтры "Фрыстайл" пройдзе спартыўна-музычнае шоу. У праграме будуць выступаць зоркі беларускай эстрады і прафесійныя спартсмены.

Сваім майстэрствам бліснуць айчынныя "русалкі" — дзяўчаты з нацыянальнай каманды па сінхронным плаванні пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Наталлі Сахарук. Перад гледачамі выступяць узыходзячыя зоркі айчыннай лыжнай акрабатыкі — выхаванцы двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў, а цяпер старшага трэнера нацыянальнай каманды па фрыстайле Дзмітрыя Дашчынскага.

У шоу прымуць удзел скакуны ў ваду пад кіраўніцтвам трэнера Андрэя Мамантава. Яркіх фарбаў праграме дадасць выступ Аляксандра Саладухі, фіналісткі нацыянальнага адбору "Еўрабачанне — 2017" Анжалікі Пушновай, фіналіста расійскага праекта "Голас. Дзеці" Яраслава Саколікава, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Алега Елісеенкава, віртуоза-скрыпача Сяргея Бяльцова, лаўрэата міжнародных фестываляў і конкурсаў ансамбля "Tutti". Вядучым на гэтым свяце музыкі і спорту будзе спартыўны каментатар Арташэс Антанян.

Стужка навiн
0