У Гродна ажылі замкі Вялікага Княства Літоўскага

© Photo : "Гродненская правда", Таццяна МастоўскаяВыстава "Замкі Вялікага княства літоўскага"
Выстава Замкі Вялікага княства літоўскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навагрудскі, Крэўскі і многія іншыя замкі, ад якіх зараз засталіся руіны, адноўлены з дакладнасцю да сантыметра, да цаглінкі.

МІНСК, 28 длют — Sputnik. Гэта вялікі праект, які ўзнаўляе не толькі аблічча замкаў у розныя перыяды іх існавання, але і асобныя падзеі, побыт людзей, касцюмы таго часу. Тут жа можна ўбачыць, якімі былі Навагрудскі і Крэўскі замкі.

Аўтар ідэі — літоўскі мастак Антанас Вайчэкаускас.

© Photo : "Гродненская правда", Таццяна МастоўскаяВыстава " Замкі Вялікага Княства Літоўскага"
Выстава  Замкі Вялікага Княства Літоўскага - Sputnik Беларусь
Выстава " Замкі Вялікага Княства Літоўскага"

"Калі мы толькі пачалі працаваць над праектам і збіраць інфармацыю, знайшлі чарцяжы замкаў, якія з дакладнасцю да сантыметра, цаглінкі, аднаўлялі аблічча збудаванняў. Дзе былі студні, сцены, які мур — літаральна ўсё. У выніку мы можам падпісацца пад любой карцінай, што ўсё менавіта так выглядала", — распавёў аб нараджэнні праекта яго аўтар.

А далей — праца цэлай каманды. Па чарцяжах з дапамогай камп'ютэрных тэхналогій былі створаны 3D-макеты замкаў. Затым выбіраўся самы цікавы ракурс, аднаўляліся драбнюткія дэталі. Паколькі некаторыя замкі разбураліся, дабудоўваліся і перабудоўваліся, ім прысвечаны некалькі карцін-постэраў.

І вось на палотнах ажылі велічныя пабудовы мінулага. Сёння многія з іх ператварыліся ў руіны, аб былой велічы нагадваюць толькі рэшткі сцен і вежаў.

У планах арганізатараў — працягнуць праект і зрабіць такую ж "рэстаўрацыю" замкаў, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Украіны і Польшчы. Пачатак гэтай працы ўжо пакладзены: на выставе ёсць постэры, прысвечаныя Навагрудскаму і Крэўскаму замкам.

Стужка навiн
0