"Дармаеды" змогуць хадзіць на матчы "Крумкачоў" са зніжкай

© Photo : ФК "Крумкачы", Юля РайФутбалісты клуба "Крумкачы"
Футбалісты клуба Крумкачы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кожны заўзятар, які хоча прыняць удзел у акцыі, павінен прадаставіць адпаведны дакумент з падатковай.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Мінскі футбольны клуб "Крумкачы" прадаставіць так званым "дармаедам" зніжкі на абанементы на матчы, паведамілі Sputnik у прэс-службе клуба.

Чарговы чэмпіянат Беларусі стартуе 1 красавіка. "Крумкачы" свой першы матч правядуць на выездзе супраць "Віцебска", а дома каманда згуляе ўжо 8 красавіка супраць брэсцкага "Дынама".

"Футбольны клуб "Крумкачы", абвясціў аб гатоўнасці прадаставіць 10% зніжкі на абанемент на свае хатнія матчы ўсім, хто прадаставіць афіцыйнае апавяшчэнне з падатковай па дэкрэце №3", — распавялі ў клубе.

​Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што кошт абанемента — ад 36 рублёў. "Зніжка будзе вылічвацца пры канчатковым разліку за абанемент", — растлумачылі ў "Крумкачах".

Стужка навiн
0