МІНСК, 1 сак — Sputnik. Вялікі пост у каталікоў у гэтым годзе пачаўся 1 сакавіка, як звычайна ў Папяльцовую сераду.
Вялікдзень у 2017 годзе ў каталікоў і праваслаўных супадзе, ён прыпадае на 16 красавіка.
"Папялец атрымаў такую назву таму, што ў гэты дзень прынята хадзіць на імшу, падчас якой святар пасыпае галовы вернікаў попелам і кажа: "Пакайцеся і верце ў Евангелле", — паведамілі Sputnik у РКЦ у Беларусі.
У Папяльцовую сераду вернікам прадпісваецца строгае ўстрыманне ў ежы.
Абавязак вернікаў у гэты дзень — сціслы пост не толькі ў якасным, але і ў колькасным дачыненні (дазваляецца толькі адзін прыём ежы дасыта). У гэты дзень прынятыя стравы з селядца, з ХІХ ст. — з бульбы, а таксама боршч, садавіна і г. д.