Sputnik Беларусь адкрыў галасаванне за лепшых удзельнікаў "Ты супер!"

© Photo : PR-служба НТВSPUTNIK Беларусь адкрыў галасаванне за лепшых удзельнікаў праекту "Ты супер!"
SPUTNIK Беларусь адкрыў галасаванне за лепшых удзельнікаў праекту Ты супер! - Sputnik Беларусь
Галасаванне даступна для карыстальнікаў на рэсурсах Sputnik у дзесяці краінах - Абхазіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі, - і адкрыта да 26 траўня.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik запусціла анлайн-галасаванне за ўдзельнікаў сумеснага з тэлеканалам НТБ праекта "Ты супер!" з краiн СНД і Балтыі.

Галасаванне даступна для карыстальнікаў на рэсурсах Sputnik у дзесяці краінах — Абхазіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі — і адкрыта да 26 траўня.

На парталах Sputnik любы ахвотны можа аддаць свой голас у падтрымку юных талентаў, якія прадстаўляюць кожную з краін у Маскве.

ТОП-3 удзельнікаў з краiн СНД і Балтыі, якія набяруць большую колькасць галасоў, атрымаюць магчымасць выступіць у эфірах радыё Sputnik і расказаць аб сваім выступе на конкурсе, а таксама праспяваць адну з сваіх любімых кампазіцый.

"Вялікая ўдзячнасць усім, хто падтрымлівае і перажывае за нас. Мы адчуваем вялікую адказнасць перад вамі і ўсёй краінай, і пастараемся годна прадставіць Беларусь на конкурсе", — падзяліліся эмоцыямі беларускія дзяўчаты Дар'я Чарнова і Анастасія Краўчэня, якія прадстаўляюць нашу краіну ў праекце "Ты супер!".

Сачыць за поспехамі і перамогамі юных канкурсантаў, іх падрыхтоўкай да выступленняў і знаёмствам з майстрамі эстрады можна ў профільных рубрыках на сайтах Sputnik і ў сацсетках. Карыстальнікі сацыяльных сетак таксама могуць падтрымаць удзельнікаў шоу пажаданнямі поспеху і перамогі. Самыя яркія пажаданні Sputnik перадасць таленавітым дзецям па іх вяртанні на радзіму.

Праект "Ты супер!" тэлеканала НТБ i міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе. Яго ўдзельнікі — вакалісты з Расіі і краін постсавецкай прасторы. У Абхазіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі Sputnik займаўся пошукамі юных талентаў.

НТБ — найбуйнейшая недзяржаўная тэлекампанія ў Расіі, якая ажыццяўляе федэральны вяшчанне. З моманту першага выхаду ў эфір у кастрычніку 1993 году НТБ стабільна ўваходзіць у тройку лідэраў расійскага тэлерынку. НТБ транслюецца ва ўсіх суб'ектах РФ, ахопліваючы 99,2% насельніцтва. Для рускамоўных гледачоў за межамі Расіі — у краінах блізкага замежжа, Еўропы і Блізкага Усходу, а таксама ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі — НТБ вырабляе дзве міжнародныя версіі — НТБ-Мір і НТБ-Амерыка.

З моманту заснавання НТБ паспяхова стварае і развівае галоўныя тэлевізійныя жанры. Сярод праграм канала традыцыйна лідзіруюць журналісцкія расследаванні, дыскусіі на грамадска значныя тэмы і, у першую чаргу, навіны і аналітыка — аснова вяшчання НТБ.

Прафесіяналізм калектыву НТБ прызнаны ў Расіі і ва ўсім свеце. Штогод рэпарцёры, аглядальнікі і вядучыя НТБ атрымліваюць высокія ўрадавыя і журналісцкія ўзнагароды. Забаўляльныя праекты — вострасюжэтныя айчынныя серыялы і фільмы, сацыяльныя і забаўляльныя праграмы, гульнявыя шоу — не раз станавіліся прызёрамі аўтарытэтных прэмій.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Інтэрнэт-партал агенцтва ўваходзіць у ТОП-10 вядучых нацыянальных СМІ краіны*.

Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

*па дадзеных Gemius за лістапад-снежань 2016 года.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі