МІНСК, 2 сак — Sputnik. У Кіеве адбыўся паказ нацыянальных касцюмаў свету "OUTLOOK SHOW Fashion of the Nation" з удзелам замежных пасольстваў.
Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі надзвычайныя і паўнамоцныя паслы, прадстаўнікі дыпламатычных устаноў шэрагу дзяржаў.
Мадэлямі паказу былі будучыя дыпламаты — студэнты Інстытута міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Яны прадэманстравалі гледачам вельмі прыгожыя і арыгінальныя касцюмы такіх краін, як Аргенціна, Егіпет, Ліван, Малдова, Украіна, Іран, Казахстан, Турцыя і іншыя.
Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне падтрымала культурную акцыю і прапанавала для дэманстрацыі нацыянальныя беларускія строі.