Домрачава замкнула топ-20 у спрынце на этапе КС у Пхенчхане

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкБеларуская біятланістка Дар'я Домрачава, архіўнае фота
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Домрачава разам з Пісаравай паказалі горшую стральбу сярод пяці беларусак, якія выйшлі сёння на старт.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава стала 20-й у спрынтэрскай гонцы на чарговым этапе Кубка свету ў Паўднёвай Карэі, паведамляе Sputnik.

Біятланіст на трэніроўцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
IBU забраў у Цюмені Чэмпіянат свету па біятлону-2021

У паўднёвакарэйскім Пхенчхане 2 сакавіка стартавалі спаборніцтвы ў рамках сёмага этапу Кубка свету па біятлоне. Адкрыў праграму жаночы спрынт (7,5 км з двума агнявымі рубяжамі).

Першай дыстанцыю пераадолела немка Лаўра Дальмайер — 20 хвілін 43,7 секунды (0 промахаў). Другое месца ў прадстаўніцы Нарвегіі Цірыль Экхоф (8,4; 0). Трэцяй на п'едэстал паднялася францужанка Анаіс Шэвалье (+41,6; 0).

Лепшы вынік сярод беларусак паказала Ірына Крыўко — 19-я пазіцыя (+1:41,4;0). Домрачава, якая дапусціла два промахі, прайграла пераможцы 1 хвіліну 42,2 секунды. Надзея Скардзіна ў выніковым пратаколе размясцілася на 22-м радку (+1:47,6; 1). Дар'я Юркевіч паказала 57-ы вынік (+2:49,4; 1), а Надзея Пісарава (+2:58,7; 2) — 65-я.

Этап КС працягнецца ў пятніцу мужчынскім спрынтам. Спаборніцтвы завершацца 5 сакавіка.

Стужка навiн
0