Відэа

Рыхтуецца да здымак першая беларуская жахаўка

Падпісацца
Фільм пад працоўнай назвай "Вупыры" можа быць прадстаўлены ўжо будучай восенню. Прэс-канферэнцыю прадзюсараў і рэжысёраў фільма глядзіце на відэа Sputnik.

"Беларусьфільм" не вырабляе дастатковай колькасці пракатных карцін і больш канцэнтруецца на тэлевізійнай прадукцыі. Паўстала неабходнасць нешта мяняць на беларускім кінарынку", — растлумачыў неабходнасць кааперацыі з калегамі ў кампанію "Наша кіно" і стварэння першага беларускага фільма жахаў сцэнарыст і прадзюсар Андрэй Курэйчык.

Дзеянне стужкі будзе разгортвацца каля крэйдавых азёр блізу Салігорска, бо пра іх у народзе ходзіць шмат легендаў. "Вупыры" раскажуць пра тое, чаму тэрыторыю абмежавалі ад наведвання для мясцовых жыхароў.

"Будуць у фільме і замежнікі, якія трапляюць у Беларусь. Ёсць там і беларуская аўтэнтыка. Усё адбываецца ў купальскую ноч, выкарыстоўваюцца некаторыя беларускія архетыпы і стэрэатыпы", — дадаў Курэйчык.

У пракат фільм можа выйсці ўжо будучай восенню, зараз жа праходзіць кастынг акцёраў у праект. Аб стужцы "Вупыры", акцёрах, Мінкультуры і фільме пра Скарыну — глядзіце ў відэа Sputnik.

Стужка навiн
0