Выходныя ў Мінску: куды пайсці 4-5 сакавіка

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў фотабанкЦёплае надвор'е
Цёплае надвор'е - Sputnik Беларусь
Першыя вясновыя выходныя будуць цёплымі і поўнымі падзей - ад эка-маркета да барахолкі з кучай цікавых рэчаў.

У выходныя 4 і 5 сакавіка сіноптыкі абяцаюць цяпло: у суботу ў Мінску будзе да +8°С, а ў нядзелю — нават 12 цяпла! З такім веснавым надвор'ем сядзець дома дакладна не варыянт — і Sputnik падрыхтаваў афішу самых цікавых мерапрыемстваў у Мінску ў гэтыя выходныя.

Прадзюсар і сцэнарыст Андрэй Курэйчык - Sputnik Беларусь
Курэйчык гатовы здымаць фільм пра Францыска Скарыну

Вясновы Вялікі модны маркет

Першы Вялікі модны маркет вясны — гэта падстава не толькі купіць сабе шмат новых рэчаў, але і добра правесці час, а заадно даведацца, што ж прапануюць айчынныя дызайнеры сваім пакупнікам.

Пройдзе вясновы Вялікі модны маркет 4 сакавіка ў гандлёвым цэнтры "Метраполь" па адрасе вуліца Няміга, 5. Уваход на мерапрыемства зусім бясплатны.

© SputnikВялікі модны маркет
Большой модный маркет - Sputnik Беларусь
Вялікі модны маркет

Вечарынка "Мара 009"

Мабыць, самыя модныя і абмяркоўваемыя вечарынка сталіцы — з серыі "Мара". Мерапрыемствам спаўняецца роўна год, дзякуючы чаму стваральнікі абяцаюць зладзіць шмат цікавага і шляхетна адсвяткаваць дзевятую "Мару".

Атмасферу на гэтай "Мары" будуць ствараць беларускія і польскія электронныя музыкі. Вечарына пройдзе ў ноч з пятніцы на суботу, месца — паб "Бруге".

Кінаноч з морам

Калі вы хочаце цэлую ноч глядзець кіно ў мяккім крэсле і піць гарбату — сардэчна запрашаем на "Кінаночы" ў прасторы "Дом Фішэра". У ноч з 4 на 5 сакавіка тут пакажуць тры "марскіх" фільма: "Жыццё Пі", "Гаспадар мораў: На краю Зямлі" і "Скаральнік хваль".

Пачнуцца паказы 4 сакавіка ў 23:59 у "Доме Фішэра" па адрасе праспект Незалежнасці, 84а. Цана ўсёй ночы — дзесяць рублёў.

© PixabayЛепшы час, каб выправіцца на вечарынку
Самое время отправиться на вечеринку в теплые весенние выходные - Sputnik Беларусь
Лепшы час, каб выправіцца на вечарынку

Барахолка "Open Шафа"

Самі арганізатары называюць сваю "Open Шафа" рэгулярным забаўкай "для тых, каму трэба нешта купіць, прадаць або абмяняць". Тут можна будзе знайсці не толькі крутую вопратку ці аксэсуары, але і вінілавыя пласцінкі, прадметы інтэр'еру, кнігі і ўсё што заўгодна ад самых цікавых людзей Мінска.

Пройдзе барахолка 5 сакавіка на пляцоўцы "Калібр" (вуліца Фабрыцыуса, 4). Уваход бясплатны.

Эка-маркет "Пастэрнак"

4 і 5 сакавіка ў сталічным гатэлі "Прэзідэнт-гатэль" можна будзе не толькі даведацца ўсё аб экалагічна чыстай ежы, але і набыць яе прама ў паспяховых эка-брэндаў і фермераў. Акрамя непасрэдна прадуктаў, на "Пастарнаку" абяцаюць забавы для ўсёй сям'і, музыку і іншыя цікавыя актыўнасці.

© предоставлено организаторами.Эка-маркет "Пастэрнак"
Эко-маркет Пастернак - Sputnik Беларусь
Эка-маркет "Пастэрнак"

Уваход на "Пастэрнак" цалкам бясплатны. Гасцініца "Прэзідэнт-гатэль" размешчана ў сталіцы па адрасе вуліца Кірава, 18.

Фільм "Персанальны пакупнік"

Карціна была прадстаўлена ў мінулым годзе на Венецыянскім кінафестывалі, дзе ўзнагароду за лепшую рэжысуру атрымаў Аліўе Асайас. "Персанальнага пакупніка" з Крыстэн Сцюарт у галоўнай ролі хваляць усе наперабой, а паглядзець фільм можна ў выходныя ў Мінску.

У цэнтры сюжэту — дзяўчына, якая дапамагае французскім знакамітасцям падбіраць уборы. З светам высокай моды яна "на ты". Яе жыццё здаецца марай, але ўсё ўскладняе паранармальная асаблівасць — Морын умее размаўляць з прывідамі.

Паказы "Персанальнага пакупніка" пройдуць у кінатэатры "Цэнтральны".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі