МІНСК, 2 сак — Sputnik. Прадзюсар і сцэнарыст Андрэй Курэйчык заявіў пра сваю гатоўнасць здымаць кіно пра Францыска Скарыну. Пад час прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik, ён распавёў пра падрабязнасці перамоваў з Міністэрствам культуры Беларусі.
Паводле яго словаў, грошы, які выдаткоўвае дзяржава на кіно павінны быць укладзены ў праект вялікай культурнай значнасці. Прект, які будзе несці асветніцкую і культуралагічную функцыю, каб настпуныя пакаленні маглі разумець, што гэта наш культурны пласт.
Курэйчык удакладніў, што прапанаваў Міністэрству культуры зняць кінастужку пра Беларусь, як еўрапейскую краіну, пра еўрапейскі кантэкст нашай краіны, пра чалавека, які з'ўляеццы сімвалам — пра Францыска Скарыну.
Рэжысёр нагадаў факты з біяграфіі першадрукара, што ён не проста вандраваў па Еўропе, але з'яўляўся носьбітам культурных каштоўнасцяў эпохі Адраджэння еўрапейскага масштабу. Ён параўнаў кнігадрукаванне на тагачасных беларускіх землях з вынаходніцтвам Iphone у сучасным кантэксце.
"Мы насамрэч вельмі еўрапейская нацыя. Гэты праект павінен спалучыць Беларусь, Літву, Польшчу і Італію. У нашых замежных партнераў ёсць зацікаўленасць", — сказаў Курэйчык і выказаў надзею, што праект будзе сур'ёзна разгледжаны.