У цэнтры беларускай сталіцы напярэдадні 100-гадовага юбілею органаў унутраных спраў Беларусі з'явіўся помнік гарадавому. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця акрамя Шуневіча прымалі ўдзел таксама міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
"Гарадавы атрымаўся вельмі аўтэнтычны. Ён зроблены па фатаграфіі сапраўднага мінскага гарадавога, якую мы знайшлі ў архіве. Праўдзіва ўсё: пачынаючы ад медалёў і сканчваючы нумарам на кукардзе форменнай фуражкі. Нават пагоны ў гарадавога розныя, як і было тады. Бо ў тыя часы ў асноўным бралі на службу былых салдат. Таму на адным плячы ў нашага гарадавога армейскі пагон, з якім ён звальняўся, а на іншым — паліцэйскі, які яму выдавалі", — распавёў Шуневіч.
Акрамя таго, да 100-гадовага юбілею прыкметна абнавілася і экспазіцыя міліцэйскага музея. Гэта першая за яго 30-гадовую гісторыю рэканструкцыя. Цяпер у зборы — больш за 10 тысяч дакументаў, рэчаў, фотаздымкаў і ўзнагарод.