У дзіцячых садках Беларусі праходзяць ранішнікі, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму дню. Маці віншуюць вершамі, песнямі і нават міні-спектаклямі.
У малодшай групе сталічнага дзіцячага садка №164 мамам паказалі мюзікл "Церамок". Каб патрапіць у дом, кожнаму госцю трэба было выканаць які-небудзь нумар — праспяваць або станцаваць.
Пастаноўшчыкі свята — выхавальнікі і музработнік — страхавалі юных артыстаў, раз-пораз падказваючы словы і танцавальныя рухі. Тым не менш уся трупа — і маленькія выканаўцы, і дарослыя пастаноўшчыкі — пасля кожнага нумара зрывалі апладысменты.
Калі вы хочаце пахваліцца выступамі сваіх дзяцей да 8 Сакавіка, дасылайце відэа ў сацыяльныя сеткі Sputnik: "Однаклассники", "ВКонтакте" або Facebook.