МІНСК, 3 сак — Sputnik. Цэх жывой гісторыі запрашае на чарговую лекцыю "Мяшчане на рыцарскім праве: насельніцтва гарадоў Беларускага Падзвіння ў абароне межаў ВКЛ".
Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі правядзе адкрытую сустрэчу, якая прысвечаная ўзброеным карпарацыям жыхароў гарадоў Паўночна-усходняй Беларусі.
Лекцыю правядуць кандыдыт гістарычных навук Максім Макараў з Мінска і Макар Бабенка з Віцебска.
Калі: 6 сакавіка ў 19:00.
Дзе: бар Beer&Wine (вул.Кульман, 9).
Уваход: 5 рублёў.
Нагадаем, што Цэх жывой гісторыі — нефармальнае аб'яднанне, накіраванае на супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых гістарычнай рэканструкцыяй у Беларусі. Праца праводзіцца ў межах рэгулярных нефармальных сустрэч-семінараў з удзелам вядомых гісторыкаў і археолагаў. Тэматыка шырокая — ад антычнасці да Першай сусветнай.