Упершыню Мінск згадваецца ў летапісах 3 сакавіка 1067 года — роўна 950 гадоў назад.
І хоць мінчане не памятаюць, што юбілей горада сёння, і амаль ніхто з апытаных не мог успомніць, з чым звязана першае згадванне беларускай сталіцы ў летапісах, Мінску ў любові прызнаюцца ахвотна.
Большасць называюць раён вуліцы Няміга сваім любімым месцам у горадзе, хоць і не памятаюць, што менавіта бітвай на Нямізе запомніўся горад летапісцу Аповесці мінулых гадоў.