Гідрамет: на выходных у Беларусь прыйдзе сапраўднае цяпло

© Flickr / Paul van de VeldeВярба з коцікамі
Вярба з коцікамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі абяцаюць, што ў панядзелак тэмпература паветра істотна не зменіцца, але пойдуць дажджы.

МІНСК, 4 сак — Sputnik. Па-вясноваму цёплае надвор'е, нягледзячы на невялікія ападкі, чакаецца ў Беларусі на маючых адбыцца выходных 4 і 5 сакавіка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Цёплае надвор'е - Sputnik Беларусь
Выходныя ў Мінску: куды пайсці 4-5 сакавіка

Паводле інфармацыі беларускіх сіноптыкаў, надвор'е ў рэспубліцы ў бліжэйшыя дні будуць вызначаць франты і цёплыя паветраныя масы.

"У суботу чакаецца воблачна з праясненнямі, максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе +6..+12°С, па паўднёвым захадзе да +14°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў нядзелю 5 сакавіка прыйдуць атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы: уначы па поўначы Беларусі, удзень — у цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём тэрмометры пакажуць +8..+13°С, па поўдні — да +16°С.

У панядзелак 6 сакавіка чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах на паўночным захадзе рэспублікі — моцныя дажджы, па поўначы магчымы мокры снег, уначы тэмпература складзе 0..+7°С, удзень +5..+12°С, у паўднёвых рэгіёнах — да +15°С.

Стужка навiн
0